Лукашэнка: Вызначце, каму выгадна падарваць спакой і стабільнасць у краіне
Аляксандр Лукашэнка не выключае сувязі цяперашняга выбуху ў метро з падзеямі 3 ліпеня. Пра гэта ён заявіў сёння на экстранай нарадзе, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні КДБ прааналізаваць тыя факты і паглядзець на магчымасць сувязі з выбухам 3 ліпеня 2008 года ў Мінску. "Можа быць, гэта звёны аднаго ланцуга. Вызначце, каму выгадна падарваць спакой і стабільнасць у краіне, хто за гэтым стаіць", - падкрэсліў Лукашэнка.
Фота: nv-online.info