Лукашэнка запатрабаваў да 9 траўня навесці ў Беларусі "ідэальны парадак"

"Да 9 траўня павінны быць чысціня і ідэальны парадак на кожным прадпрыемстве. Я ўжо не гавару пра гарады і вёскі. Усё павінна быць па-гаспадарску, як у прыватніка", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што парадак мусіць падтрымлівацца і на прыватных падворках. Адказнасць за выкананне даручэння Аляксандр Лукашэнка ўсклаў на старшыняў райвыканкамаў.

Фота — belta.by