Лукашэнка зацвердзіў падпісаную тры гады таму вайсковую дамову з Расіяй

Як паведамляе БелаПАН, гэтым Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дамову паміж Беларуссю і Расіяй пра сумесную ахову вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнне Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны.

Дамова была падпісаная 3 лютага 2009 года міністрамі абароны дзвюх краін. У тым жа годзе гэты акт быў ратыфікаваны прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і дзвюма палатамі расійскага парламенту.

Асноўнымі задачамі Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны з'яўляюцца разведка, ахова і абарона вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы, кантроль за выкананнем правілаў выкарыстання паветранай прасторы ў рэгіёне.