Лукашэнка звольніў беларускага амбасадара ў Швецыі
Кіраўнік Беларусі выдаў адмысловы ўказ №378 ад 23 жніўня.
Як паведамляе interfax.by, Андрэй Грынкевіч вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Каралеўстве Швецыя і Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Каралеўстве Данія і Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве.
Нагадаем, што пасля скандалу з "цацачным дэсантам" афіцыйны Мінск пастанавіў адклікаць з Стакгольму ўсіх работнікаў амбасады.
Фота — klerk.ru