Ля берагоў Гандураса знайшлі падлодку з шасцю тонамі какаіна
Яе выявілі супрацоўнікі службы бяспекі краіны.
Падводны апарат быў затоплены камандай яшчэ ў сярэдзіне ліпеня пасля таго, як яго заўважылі ВМС Гандураса. Экіпаж быў арыштаваны, а саму лодку доўгі час не маглі знайсці на дне праз дрэннае надвор’е.
Толькі ў мінулы чацвер пры дапамозе сіл берагавой аховы ЗША карабель быў знойдзены, і вадалазы змаглі пачаць абследаванне падлодкі. Яны і знайшлі агромністы груз наркотыкаў, кошт якіх на чорным рынку дасягае астранамічнай сумы.