Ля Каложскай царквы заканчваюць будаваць царкоўна-прыходскі комплекс (фота)

Комплекс уключае дамавую царкву, хрысцільню, бібліятэку, класы для нядзельнай школы, майстэрні і трапезную. Будынак запраектаваў інстытут “Гроднаграмадзянпраект”. Пасля завяршэння работ сюды пераселіцца святар і з Барыса-Глебскай царквы перанясуць іканастас. Пасля гэтага запланаваны раскопкі ў самой Каложы.

Гродзенскі гісторык архітэктуры Ігар Трусаў кажа, што будынак новай царквы мог бы стаяць у глыбіні парка, каб ён не быў заўважны з левага берага ракі. Па яго словах, краявіды таксама ахоўваюцца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Адно радуе: калі новая царква будзе функцыянаваць, то яна можа істотна разгрузіць Каложу ад штодзённых рэлігійных службаў, адзначае Трусаў.