Людзі збілі да крыві камунальніка, які скінуў на іх вуліцу чужы снег

Як вядома, днямі ўкраінская сталіца была засыпаная снегам. Наступствы снегападу дагэтуль працягваюць ліквідоўваць.

Як паведамляе УНІАН, кіроўца аўтамабіля "КамАЗ" выкінуў снег проста на дарогу, пешаходны пераход і частку тратуара. Пасля гэтага ён паспрабаваў хутка з'ехаць, але грузавік заграз у снезе. На вуліцы ўтварыўся корак.

Спачатку сведкі спрабавалі пабачыць дакументы кіроўцы ды атрымаць яго тлумачэнні, але беспаспяхова. Дайшло да бойкі — людзі ўчынілі "самасуд": твар мужчыны быў разбіты да крыві.

Кіеў ці Мінск: хто лепш справіўся са снежным ураганам?

Снег са сталіцы "будзе раставаць да восені" (фота)

Фота — kp.by