Міліцыя абвяргае чуткі пра выбух аўтобуса №100 ля метро "Маскоўская"
"Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем міліцыі", — заверыў журналістаў прэс-афіцэр ГУЎС Аляксандр Ластоўскі.
Выбуха ў аўтобусе маршрута №100 на праспекце Незалежнасці ля аўтавакзала "Маскоўскі" у Мінску не было. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі:
Аляксандр Ластоўскі: "Чутка пайшла... Слова, два, нехта яшчэ прыпісаў — і пачалася паніка".
Таксама Аляксандр Ластоўскі папярэдзіў "жартаўнікоў", якія распаўсюджваюць непраўдзівую інфармацыю пра надзвычайныя здарэнні, аб крымінальнай адказнасці. "Кожную такую інфармацыю мы правяраем. Прычым займаецца гэтым не адзін чалавек, а цэлыя групы. І тыя людзі, якія маглі б зараз працаваць над раскрыццём учорашняга злачынства, вымушаныя адрывацца ад працы", — дадаў прэс-сакратар мінскай міліцыі.

Аляксандр Ластоўскі


Фота: Gluctim.