Міністр унутраных спраў адкажа на ўсе пытанні па справе выбуху?
У інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі 25 красавіка ў 11 гадзін пачнецца анлайн-канферэнцыя з Анатолем Куляшовым.
Як ідзе следства па справе аб выбуху 11-га красавіка? Хто панясе адказнасць за нявінныя ахвяры? Ці пагражае рэарганізацыя МУС пасля самага рэзананснага ў гісторыі краіны злачынства? Свае пытанні можна прысылаць ужо зараз на сайт Белтэлерадыёкампаніі.