Мінэканомікі пастанавіла павысіць цану на гарэлку
У Беларусі падвысяцца гранічныя мінімальныя цэны на гарэлку. Адпускная цана на гэты прадукт павялічыцца на 8,4%.
Пра гэта паведамляецца ў пастанове Мінэканомікі №49 ад 31 сакавіка 2011 года. Дакумент ужо прайшоў стадыю зацвярджэння. Паводле дакумента, адпускная цана на гарэлку моцнасцю 40% будзе павялічаная на 8,4% да 6,83 тыс. рублёў (без падатку на дадатковую вартасць) за 0,5 л. Рознічная цана з ПДВ складзе 9,4 тыс. рублёў, перадае АФН.