Мінскія ўлады: Гандаль стрымлівае рост цэн за кошт сваіх прыбыткаў

Пра гэта 22 красавіка паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак, перадае БЕЛТА.

Пры гэтым прызнаў, што такое рашэнне негатыўна адбіваецца на і без таго невысокіх прыбытках рознічнага гандлю: "Узровень рэнтабельнасці харчовай сеткі за студзень-сакавік склаў 1%, нехарчовай — 2,8%".