Мінскую казну дапамагаюць напаўняць газ, бензін і гарэлка

У тройку самых важных з пункту гледжання напаўняльнасці дзяржаўнай казны прадпрыемстваў ўвайшлі "Белтрансгаз", "Лукойл-Беларусь" і "Мінск Крышталь ".Таксама ў першую дзясятку па выніках студзеня-сакавіка ўвайшлі "Вэлком","Мінгаз", "Мінскэнерга ", "Белтэлекам", "Табак-інвест", "Юніс ойл" і "Прыёрбанк ".

Калі параўноўваць гэты спіс з леташнім пералікам найбуйнейшых сталічных падаткаплацельшчыкаў, то навічкамі ў ім з'яўляюцца "Мінгаз", "Белтэлекам" і "Прыёрбанк ". Яны выціснулі МТС, Беларускую чыгунку і МАЗ, піша "Ежедневник".