Мітрапаліт Філарэт правёў набажэнства каля ўваходу на "Кастрычніцкую"

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт правёў 13 красавіка набажэнства каля імправізаванай сцяны памяці, устаноўленай блізу ўваходу на станцыю метро "Кастрычніцкая". Пасля набажэнства мітрапаліт спусціўся ў метро, непасрэдна на месца выбуху.

Паводле слоў мітрапаліта, "царква будзе маліцца за ўсіх нямоглых і пацярпелых у выніку трагедыі", паведамляе БелаПАН.