Маці журналіста звольнілі пасля адбывання арышту

"Маці была галоўным кухарам у школе. Але яе звольнілі. Зараз яна шукае новае месца. Дзве спробы ўжо апынуліся марнымі. З ёй размаўляюць, але пасля кажуць: "Можаце да нас не прыязджаць, самі ведаеце, з якой прычыны". Маці пакуль не расчараваная, трымаецца", — расказаў Зміцер "Салідарнасці".

Верагодная прычына таго, што адбылося, — і маці, і сястра журналіста былі асуджаныя на 10 сутак арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня.