Магілёвец просіць пералічыць грошы ад суботніка на жыллё для Лукашэнкі

Грамадскі актывіст з Магілёва, рабочы-каменшчык Аляксей Паўлоўскі просіць заробленыя грошы падчас суботніка накіраваць на будаўніцтва катэджа для Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне. Адпаведны ліст ён ужо выслаў на імя старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка.


Сваё рашэнне Аляксей Паўлоўскі тлумачыць тым, што ў кіраўніка дзяржавы дагэтуль афіцыйна няма ніякай прыватнай уласнасці і ў выніку калі ён перастане быць прэзідэнтам, фактычна, стане бяздомным.