Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста БелаПАН
Уладзімір Лапцэвіч спрабаваў абскардзіць вырак Ленінскага раённага суда Магілёва з нагоды пакарання яго 7 суткамі адміністрацыйнага арышту на Дзень Волі.
Суддзя Святлана Мартынава не знайшла падставаў каб задаволіць скаргу. Журналіст адзначае, што вырак суда быў незаконным, несправядлівым і прадказальным.
Нагадаем, 25 сакавіка на цэнтральнай вуліцы Ленінскай Уладзімір Лапцэвіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Яго абвінавацілі ў дробрым хуліганстве, а таксама ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі. Разам з ім быў таксама затрыманы лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ "Адраджэнне" Зміцер Салаўёў, які быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту.