Магілёўскія эпідэміёлагі штрафуюць за нясвоечасовую прыборку тэрыторый

Такія вынікі агучыла загадчыца Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміалогіі Аксана Воранава, перадае "Радыё Магілёў".

Паводле красавіцкай праверкі на больш чым 150 установаў і прадпрыемстваў былі выпісаныя штрафы на агульную суму 10 млн рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 45 чалавек, да дысцыплінарнай — 12.

Аксана Воранава кажа, што штрафы былі накладзеныя за нясвоечасовую прыборку тэрыторый, а таксама за нездавальняючы стан кантэйнерных пляцовак.