Магілёўскага спецназаўца не пакараюць за ўжыты слёзацечны газ

Нагадаем, падчас матчу 27 траўня прапаршчык Уладзімір Рэцікаў ужыў слёзацечны газ супраць фанатаў мінскай каманды. Пры гэтым пацярпеў і 5-гадовы хлопчык.


Камандзір Рэцікава Сяргей Волкаў заявіў журналісту goals.by, што адбылася праверка па факце прымянення спецназаўцам спецсродкаў і яго дзеянні прызнаныя правамернымі. Заканадаўству яны не супярэчаць, адзначыў камандзір. Таксама Волкаў ад імя Рэцікава папрасіў прабачэння ў бацькоў пацярпелага дзіцяці.


Сам Рэцікаў заяўляў, што на яго тэлефонны нумар прыходзілі sms з пагрозамі, таму ён змяніў нумар. Старонку ў "Аднакласніках" яму прыйшлося заблакаваць.