Магілёўскі “губернатар”: сярэдні заробак у 600 долараў ніхто не адмяняў

Магілёўскі “губернатар” Пётр Руднік не губляе аптымізму і спадзяецца, што да канца года ў вобласці сярэдні заробак можа дасягнуць 600 долараў. На чарговым пасяджэнні аблвыканкама ён адзначыў, што павышэнне цэнаў неабходна кампенсаваць ростам заробку, адзначае сайт Магілёўскага аблвыканкама.


Праз тое, што некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў не выконваюць графік росту заробку, назіраецца зніжэнне ўзроўню прыбытку насельніцтва, сказаў Руднік.