Магілёўскія чыноўнікі прызнаюць недахоп грошай на школьнае харчаванне

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкаму кажа, што ў пачатковых школах дзяржаўная дапамога складае каля 3 тысяч рублёў на аднаго вучня. Штодня бацькі школьнікаў 1-4 класаў даплачваюць 1500 рублёў, перадае Радыё "Свабода".

На думку супрацоўнікаў упраўлення адукацыі для паўнавартаснага двухразовага харчавання ў школах грашовая дапамога павінна складаць 9 тысяч рублёў на аднаго вучня. Цяпер жа яна складае 6,5-7 тысяч.