Магілёўскія выратавальнікі знялі школьніка з гаўбца 10-га паверху

18-гадовы школьнік апынуўся на брыльку гаўбца 10-га паверху свайго дома на Пушкінскім праспекце. Каб зняць яго адтуль, спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў Магілёўскага падраздзялення МНС.

Са словаў школьніка, ён знаходзіўся на даху дома. У нейкі момант ён выраніў свой мабільны тэлефон, які ўпаў на брылёк гаўбца. Школьнік спусціўся за ім, аднак самастойна забрацца назад не здолеў.

Медыцынская дапамога юнаку не спатрэбілася.

Фота: rescue01.gov.by