Магілёўцы змагаюцца супраць зносу прыватнага сектару

“Чапаеўцы” кажуць, што іх ініцыятыва ўзнікла адразу пасля таго, як быў прадстаўлены план развіцця горада да 2020 года. На тэрыторыі мікрараёна прадугледжваецца пабудаваць шматпавярховыя дамы.

Зараз у Чапаеўцы стаяць прыватныя дамы, прычым шмат якія з іх трапляюць пад вызначэнне элітных. Сам мікрараён знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага вакзала, паведамляе тэлеканал "Магілёў-2".

У аддзеле архітэктуры гарвыканкама заяўляць, што план развіцця горада быў распрацаваны мінскімі спецыялістамі з БелНДІ горадабудаўніцтва. Да рэалізацыі яго неабходна ўзгадняць з 19 міністэрствамі і ведамствамі. Будзе таксама ўлічвацца пратакол грамадскага абмеркавання.