Магілёўцы змагаюцца за беларускамоўныя дарожныя знакі (фота)

Прыкладам гэтаму з’яўляецца новы рускамоўны знак “Могилёв”, які абазначае населены пункт на ўездзе ў горад з боку Мінску.

Актывісты Грамады баяцца, што з такой тэндэнцыяй праз пэўны час усе дарожныя знакі русіфікуюцца і Магілёў перастане звонку выглядаць беларускім горадам.

Сацыял-дэмакраты даслалі лісты кіраўнікам горада і вобласці. Калі кіраўніцтва не прыслухаецца да гэтага, то актывісты плануюць пачаць збор подпісаў у абарону беларускамоўных дарожных знакаў.