Магілёўская сямікласніца распрацавала праект дзіцячага тэлеканалу “Эўрыка”

Вучаніца 7 “А” класа сярэдняй школы №4 Аляксандра Гарбузова кажа, што ідэя дзіцячага тэлеканала ўзнікла ў яе падчас зімніх вакацыяў. Дзяўчынка не знайшла ў тэлепраграме нічога цікавага для дзяцей, паведамляе сайт mycity.by.

У распрацоўцы канцэпцыі тэлеканала дапамагла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жана Сівакова. У праекце прадугледжаныя і праграмы на беларускай мове. Дзяўчыну ўжо запрасілі на ўдзел у перадачы “Вялікія маленькія людзі”, а таксама на прэзентацыю перадачы “Вясёлы клас”. Дарэчы, сама Саша хацела б весці перадачу “Добрай раніцы, малеча”.

Фота — mycity.by