Магілёўскі скульптар хоча падараваць гораду скульптуру “Закаханыя” (фота)

Адзінай праблемай у ягонай задумцы з’яўляецца недахоп сродкаў. Каб зрабіць помнік, трэба болей за 200 мільёнаў рублёў. Гарадскія ўлады кажуць, што ў іх такіх грошай няма.

Скульптар хоча звяртацца па дапамогу ў аблвыканкам, бо час для ўсталявання скульптуры самы што зручны, піша gorad.by.

Памер зробленага Андрэем Вераб’ёвым макета складае 1 метр. Рэальны ж памер бронзавай скульптуры мусіць скласці 1 метр 80 сантыметраў.

Фота — gorad.by