Махляры збіраюць старыя кнігі і называюцца супрацоўнікамі Нацбібліятэкі
Днямі яны завіталі ў аграгарадок Мірны ў Баранавіцкім раёне.
Па словах 84-гадовай мясцовай жыхаркі, мужчына і жанчына сярэдняга ўзросту цікавіліся кнігамі дарэвалюцыйнага перыяду. Пры гэтым гутарка пра грошы не вялася — наведвальнікі сказалі, што яны супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі ды праводзяць акцыю па збору літаратуры. Таму жанчына павінна аддаць старыя кніжкі бясплатна. Пенсіянерка аднак не пагадзілася ды паведаміла пра здарэнне ў Баранавічы.