Максім Анцыповіч аштрафаваны на 525 тысяч за ўдзел у акцыі салідарнасці

Суддзя Ленінскага раёнага суда Магілёва Ірына Сарока разгледзела адміністратыўную справу Максіма Анцыповіча, які абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні 16 студзеня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, што 8 лютага суд Ленінскага раёну Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу трох затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасці.

Сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў пакараны адміністрацыйным арыштам на 7 сутак, а Сяргей Нягацін — на 5 сутак. Беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун суд таксама прызнаў удзельніцай несанкцыянаванага пікетавання і вынес ёй папярэджанне. Яны абскардзілі прысуды ў Магілёўскі абласны суд і чакаюць прызначэння даты разгляду.