Максім Мірны выйшаў у другі раўнд тэніснага турніра ў Мемфісе

У стартавым матчы яны выйгралі ў Кевіна Андэрсана з Паўднёваафрыканскай рэспублікі і Марка Ноўлза з Багамскіх выспаў — 7:5, 6:2. Наступнымі сапернікамі Мірнага і Нестара будуць амерыканцы Раян Харысан і Дэніс Кудла.

БелаПАН нагадвае, што ў мінулым годзе беларускі і канадскі тэнісісты сталі пераможцамі гэтага турніра.