Максім Мірны з перамогі пачаў выступленне ў выніковым тэнісным турніры

У стартавым матчы "пасеяныя" пад трэцім нумарам Максім Мірны і Дэніэл Нестар выйгралі ў індыйца Рохана Бопана і пакістанца Айсама Курэшы з лікам 7:6, 4:6, 11:9.

На выніковым турніры Мірны і яго канадскі напарнік Нестар выступаюць у групе В.  Паводле умоваў спаборніцтваў дзве лепшыя пары кожнай групы выходзяць у паўфінал.