Маладога чалавека падазраюць у крадзяжы 40 каналізацыйных люкаў
Яны знікалі на працягу месяца не толькі ў Быхаве, але і ў бліжэйшых вёсках.
Пасля звароту кіраўніцтва водаканала ў міліцыю, пачаўся пошук злодзея. Днямі быў затрыманы падазраваны — 21-гадовы жыхар Быхава. Зніклыя люкі агульным коштам каля 5 мільёнаў рублёў знайшлі на яго падворку. Іх ён збіраўся здаць на металалом. Як адзначае БелаПАН, маладога чалавека адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.