Маладога мужчыну забілі калком у гаражы ў Баранавічах
Здарэнне адбылося ў гаражным масіве, дзе 30-гадовы гараджанін увечары рамантаваў сваю машыну “Опель-Зафіра”.
Да мужчыны падышоў незнаёмец і папрасіў падвезці яго дадому. Калі той адмовіўся, малады чалавек выйшаў з гаража, знайшоў калок і некалькі разоў ударыў гаспадара па галаве. Пацярпелы ўпаў непрытомны, а злачынца сеў у яго машыну і з’ехаў.
Ад атрыманых траўмаў уладальнік “Опеля” памёр на месцы здарэння. 23-гадовага забойцу затрымалі. Раней ён быў асуджаны за злачынства.