Маладзечанскі малочны камбінат адмовіўся рабіць "сацыяльную" смятану
Дырэктар заводу Уладзімір Бобрык кажа, што страты пры яе вырабе дасягалі амаль 60%.
Як піша "Рэгіянальная газета", маладзечанцы сталі скардзіцца, што ў крамах знікла смятана тлустасцю 15%. Гендырэктар мясцовага малочнага камбіната адзначае, што гэтая пардукцыя лічыцца сацыяльна значнай і цэны на яе прызначаныя ў верасні 2011 года. Па яго словах, гэтыя цэны не пакрываюць нават кошт малака, з якога робяць смятану. Аднавіць выраб "сацыяльнай" смятаны малочнікі абяцаюць толькі пасля таго, як гэта зноў стане рэнтабельным.
Фота — molodeia.by