Малы памежны рух паміж Беларуссю і Латвіяй адклалі да 1 лютага 2012 года
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, толькі з 1 лютага пачнуць выдаваць першыя дазволы для бязвізавага пераходу мяжы.
Аднак фармаванне спісаў грамадзян абедзвюх краін, якія пражываюць у прымежных раёнах, пачалося ўжо 1 снежня. Тэрмін падрыхтоўкі гэтых спісаў — 2 месяцы, удакладніў дыпламат.
Сёння ў Віцебску прадстаўнікі Беларусі і Латвіі абмяняюцца пісьмовымі апавяшчэннямі пра спрошчаны парадак перасячэння мяжы.