Марына Кавалеўская напісала скаргі ў Генпракуратуру, МУС і суд

Па словах адвакаткі, якія перадае БелаПАН, базу звестках па асобах, якім часова забаронены выезд за мяжу, запаўняе МУС паводле інфармацыі арганізацый, упаўнаважаных падаваць такія звесткі. У выпадку Кавалеўскай такой арганізацыяй стала Міністэрства абароны. Нагадаем, што 6 чэрвеня адвакатку не выпусцілі ў Літву, бо яна нібыта ўхілялася ад прызыву на вайсковую службу.

Аднак у ваенкамаце Кавалеўскай далі даведку, што яна не з'яўляецца ваеннаабавязанай. Мінабароны сцвярджае, што не ўносіла яе "чорны спіс".

У сувязі з гэтым Кавалеўская патрабуе ад МУС неадкладна выключыць яе з базы часова невыязных з Беларусі. Ад Генпракуратуры яна патрабуе, акрамя таго, выявіць службовую асобу, якая ўнесла яе ў спіс невыязных і пачаць супраць гэтай асобы крымінальную справу за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.

Фота — svaboda.org