Мас-старт у Ханты-Мансійску: Домрачава — 23, Скардзіна — 27
Гонка 17 сакавіка ў рамках этапу Кубку свету па біятлоне. Выйграла яе чэшка Габрыэла Саўкалава.
Беларуска Дар’я Домрачава паказала толькі 23-ці вынік. Яна прайшла дыстанцыю за 41 хвіліну 47,6 секунды і мела шэсць промахаў. Яе калега па камандзе Надзея Скардзіна фінішавала 27-й — 42, 01,8, хоць мела толькі два промахі.
Нагадаем, што ў гонцы пераследу ў Ханты-Мансійску, якая прайшла 16 сакавіка, Домрачава таксама паказала кепскі вынік — 11-е месца.