Масавай бойкай на Ждановічах займаецца Следчы камітэт
43 затрыманыя ўдзельнікі масавай бойкі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, а чацвёра — у лякарні.
Трое з іх былі параненыя кулямі з траўматычнага пісталета, чацвёрты — сам страляў у натоўп і быў моцна збіты за гэта.
Як паведамляе партал TUT.BY, праверкай займаецца Следчы камітэт Цэнтральнага раёна Мінска. Там і вырашаць, ці пачынаць па факце бойкі паміж цыганамі і каўказцамі крымінальную справу і па якім артыкуле.
Відавочцы, якія знаходзіліся падчас масавай бойкі на тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы", раней паведамлялі, што канфлікт паміж цыганамі і каўказцамі пачаўся са спробы продажу мабільнага тэлефона.
Таксама TUT.BY паведамляе са спасылкай на дасведчаныя крыніцы, што 22 кастрычніка дырэктара гандлёвага дома "Ждановічы" Генадзя Падбярэзнага запрасілі ў Адміністрацыю Цэнтральнага раёна. Змест гутаркі пакуль не вядомы.
Фота — gorod48.ru