Маскоўскага масажыста пакаралі за непрыстойны жэст, паказаны ў Мінску

За 11 секундаў да канца асноўнага часу нападаючы мінчукоў Цім Стэплтан рэалізаваў буліт і зраўняў лік у матчы — 2:2 (праўда, пасля ў авертайме мінскія дынамаўцы прайгралі — 2:3). Святкуючы поспех, Стэплтан паехаў да лавы запасных сваёй каманды. У гэты момант масажыст масквічоў Сяргей Уланаў (на здымку) паказаў яму "непрыстойны жэст".

Справу разглядаў спартова-дысцыплінарны камітэт КХЛ, які пакараў хулігана дыскваліфікацыяй на два матчы і штрафам у памеры 100 тысяч расійскіх рублёў (больш за 3000 долараў).

Фота — goals.by, hcdinamo.by, dynamo.ru