Маскоўская паліцыя налічыла на “Маршы мільёнаў” 8 тысяч чалавек

Сталічныя ўлады дазволілі шэсце і мітынг на 5 тысяч чалавек. Акцыя прымеркаваная да інаўгурацыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца 7 траўня, піша Lenta.ru

“Марш мільёнаў” распачаўся шэсцем ад вуліцы Вялікая Якіманка да Балотнай плошчы. Там а 17.30 паводле маскоўскага часу павінен адбыцца мітынг. У сувязі з масавым мерапрыемствамі да Балотнай плошчы сцягнулі паліцыю і АМАП. Апроч таго, маскоўская паліцыя паведаміла пра перакрыццё Манежнай плошчы, нібыта з-за падрыхтоўкі да 9 траўня. Між тым прыхільнікі расійскай апазіцыі заяўлялі, што збіраюцца зладзіць 6 траўня несанкцыянаваную акцыю на гэтай плошчы.