Мастацкаму музею ў Магілёве аддалі 200-тысячную купюру №1

Нагадаем, што на купюры — акурат выява гэтага мастацкага музея.

Па словах прадстаўніцы Нацбанку, мастацкі музей імя Масленікава з’яўляецца сапраўднай скарбніцай, дзе захоўваецца мастацкая спадчына Магілёўшчыны. Лычкоўская таксама адзначыла, што наспела неабходнасць стварыць у Магілёве назіральніцкую раду, у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўлады і банкіры. Яе ўдзельнікі будуць дапамагаць музеям вобласці, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў”.