Матч БАТЭ — "Дынама" (Мінск) перанеслі з Барысава ў Жодзіна (фота)
Стартавы хатні матч футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе каманда Віктара Ганчарэнкі правядзе на чужым полі.
На барысаўскім стадыёне, "з-за неспрыяльных умоваў надвор'я", гуляць у футбол пакуль немагчыма. Таму БАТЭ і мінскае "Дынама" 31 сакавіка згуляюць на стадыёне ў Жодзіне (пачатак а 17-й гадзіне). БЕЛТА адзначае, што газон там адмыслова рыхтавалі да правядзення адборачнага матча маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, які ў аўторак беларусы прайгралі ісландцам — 1:2.
Нагадаем, першы тур стартуе ў суботу, 30 сакавіка. У гэты дзень згуляюць наступныя каманды: "Белшына" (Бабруйск) — "Дынама" (Брэст), "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Нафтан" (Наваполацк) — "Шахцёр" (Салігорск), "Дняпро" (Магілёў) — "Гомель". 31 сакавіка адбудзецца матч "Нёман" (Гродна) — "Славія" (Мазыр).


Фота — Прессбол