МАЗ і КамАЗ не могуць дагаварыцца пра аб'яднанне актываў
Пра гэта заявіў кіраўнік расійскай кампаніі "Растэхналогіі" Сяргей Чэмезаў.
Гэтая дзяржкарпарацыя, якой належыць амаль 50% акцый КамАЗа, мінулай зімой прапанавала аб'яднаць два прадпрыемствы. Першапачаткова меркаваўся абмен акцыямі ў рамках аб'яднання кампаній, але беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту. Затым было прапанавана стварыць сумеснае прадпрыемства. У яго б на роўных долях увайшлі КамАЗ і МАЗ. Але, па словах расійскага боку, якія перадае БелаПАН, перамовы ідуць, а рэальных зрухаў няма.
Цяпер "Растэхналогіі" чакаюць, калі вырашыцца пытанне з ацэнкай актываў МАЗа. Нагадаем, што летась афіцыйны Мінск не прыняў ацэнку аўдытарскай кампаніі Ernst & Young, якая ацаніла МАЗ у 800 мільёнаў долараў.