МАЗ выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з двума мікрааўтобусамі (фота)

33-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля МАЗ выехаў на паласу сустрэчнага руху. Ён зачапіў два мікрааўтобусы, а потым урэзаўся ў асвятляльную апору і перакуліўся. Кіроўца грузавіка апынуўся заціснутым у дэфармаванай кабіне, адзначае прэс-служба МНС.

Механічныя пашкоджанні атрымалі таксама аўтамабілі "Фольксваген Каравэла" і "Мэрсэдэс Спрынтар".

Даставалі кіроўцу МАЗа з кабіны з дапамогай аўтакрана, аўтамабільных дамкратаў і гідраўлічнага абсталявання. У яго дыягнаставалі адкрыты пералом правай нагі, закрытую чэрапна-мазгавую траўму і політраўму мяккіх тканак. Кіроўцу даставілі ў лякарню. Іншыя ўдзельнікі ДТЗ не пацярпелі.



Фота — МНС