Мазыранін узяў у банку 7 мільёнаў рублёў па фіктыўнай даведцы

Непрацоўны раней судзімы 53-гадовы мужчына вырашыў такім чынам “пазычыць” грошай у РРБ-Банку, піша Вечерний Гомель. Афармлялі крэдыт на непрацоўную мазыранку. Зламыснік раней быў дырэктарам прыватнай фірмы і меў яе пячатку. Таму ён зрабіў жанчыне фіктыўную даведку з месца працы аб сярэднемесячным прыбытку.

Вяртаць у банк пазычаныя 7 мільёнаў ён не збіраўся. Аднак зламысніка выкрылі і змясцілі ў СІЗА.