Мечыслаў Грыб не каментуе размову ў пракуратуры
Былы старшыня Вярхоўнага Cавета Беларусі Мечыслаў Грыб дапытаны ў пракуратуры Мінска ў сувязі з крымінальнай справай аб тэракце ў метро.
Афіцыйны прадстаўнік мінскай гарадской пракуратуры Сяргей Балашоў пацвердзіў РІА "Новости", што палітык выкліканы ў якасці сведкі. Пры гэтым ён не стаў удакладняць, сведкай па справе з'яўляецца Грыб.
Еўрарадыё звязалася па тэлефоне з Мечыславам Іванавічам пасля завяршэння размовы ў пракуратуры, аднак ён адмовіўся каментаваць яе змест.
Напярэдадні экс-спікер заявіў, што запрашалі яго ў пракуратуру "па выбуху".