Медалі Алімпіяды маюць 30 краінаў. Беларусь па-ранейшаму без узнагародаў
За першыя два дні Алімпійскіх гульняў разыграныя 26 камплектаў медалёў. У лідарах пакуль што Кітай і ЗША, якія маюць 12 і 11 узнагародаў адпаведна.
На раніцу 30 ліпеня з былых савецкіх рэспублік медалі ўжо маюць Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан і нават Узбекістан — але не Беларусь.