Медыкі лічаць, што эпідэміі грыпу ў Мінску не будзе

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, такую выснову можна зрабіць з цяперашняга ўзроўню захворванняў на рэспіраторныя інфекцыі. Іх у сталіцы сёлета на 20% менш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Цяпер у Мінску цыркулююць толькі негрыпозныя вірусы: адэнавірусы, рынавірусы і вірус парагрыпу. Вірусаў грыпу пакуль не выявілі ні ў аднаго захварэлага, адзначыла Фісенка.

Дарэчы, медык адзначыла, што на яе памяці ў Мінску толькі адзін раз не было эпідэміі грыпу.

Сёлетнюю добрую сітуацыю з грыпам яна звязала з тым, што многія мінчукі зрабілі сабе прышчэпкі. Нагадаем, што ў гэтым сезоне прышчэпку атрымаў амаль кожны трэці мінчук.