Медыкі скардзяцца на вялікую колькасць ахвяр галалёду

Аб гэтым расказаў старэйшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра Аляксандр Мухля, інфармуе “Ежедневник”. Паводле яго слоў, наплыў траўміраваных не спыняецца каля месяца, а затым паволі сціхае.

Асаблівы непакой медыкаў выклікае тое, што ў Беларусі з кожным годам расце колькасць ахвяр галалёду сярод дзяцей. Ад “галалёдных” траўмаў з лістапада 2010 году па сакавік 2011 года ў Мінску сур'ёзна пацярпела 279 дзяцей, а гэта на 64 дзіця больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.