Mercedes на пешаходным пераходзе збіў будаўніка з вядром вапны (фота)
Здарэнне адбылося ў Мінску на Даўгінаўскім тракце.
Будаўнік пераходзіў вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, калі яго збіў аўтамабіль. Мужчына атрымаў шматлікія пераломы. Вапнай заліла і асфальт, і Mercedes. Цяпер праводзіцца разбіральніцтва, паведамляе сайт onliner.by.

