Меркель: Еўропа стаіць на парозе стварэння бюджэтнага саюзу
Па словах канцлера Нямеччыны, у такі саюз увойдуць прынамсі краіны еўразоны.
Па яе словах, якія перадае РІА "Новости", гаворка ідзе пра пра бюджэтны саюз з цвёрдымі правіламі. Пры гэтым у сваім выступе ў Бундэстагу канцлер у чарговы раз выказала меркаванне, што адзіныя дзяржаблігацыі еўразоны не з'яўляюцца рашэннем пазыковага крызісу ў рэгіёне.
На думку Меркель, Еўропе больш неабходны новы стабільны саюз з узмоцненым бюджэтным кантролем і рэгуляваннем узроўня дзяржпазык.
Канцлерка Нямеччыны дадала, што мэтай саміту ў Брусэлі 9 снежня з'яўляюцца змены еўрапейскіх дамоваў, якія дазволяць не дапусціць развалу еўразоны і ЕС у цэлым.