Меркель і Сарказі рыхтуюць новую канцэпцыю будучыні Еўропы

Берлін і Парыж маюць намер да канца кастрычніка прадаставіць новы план па пераадоленні далгавога крызісу ў Еўропе. Пра гэта заявілі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі па выніках учорашняй сустрэчы.

Паводле іх словаў, гэты пакет будзе ўключаць захады, накіраваныя на стабілізацыю валютнага саюза і падтрымку фінансава-крэдытных інстытутаў. Свой план Меркель і Сарказі прэзентуюць на саміце G20, які пройдзе ў пачатку лістапада.

Адначасова яны рыхтуюць і нямецка-французскую канцэпцыю будучага Еўропы. Як інфармуе сайт dw-world.de, чакаюцца "значныя змены" ў дамовах, на якіх базуецца Еўрасаюз.